Укрыжаванне з Мсціслаўскага царкоўнага музея

From Wikipedia, the free encyclopedia

Укрыжаванне з Мсціслаўскага царкоўнага музея
Remove ads

Укрыжаванне з Мсціслаўскага царкоўнага музея — фрагментарна захаванае ўкрыжаванне, зробленае, відаць, у першай палове XVII ст. невядомым мастаком[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[2] (інв. КП-1941, ДБС-52). Доўгі час укрыжаванне было вядома як «Распяцце з Галубічаў», памылкова адносілася да XIV стагоддзя і лічылася самым раннім з падобных помнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...

Рэстаўрыравана ў 1954 годзе А. П. Ягоравым[2].

Remove ads

Час стварэння і паходжанне

У 1960-х гг. М. М. Памяранцаў па стылістычных прыкметах адносіў твор да ліку самых ранніх помнікаў, датаваў яго XIV ст. і адзначаў блізкасць да раманскай драўлянай пластыкі[3]. Такое меркаванне падтрымалі і іншыя даследчыкі. Так, мастацтвазнаўца А. К. Лявонава пісала, што гэта самы ранні помнік, што захаваўся на тэрыторыі Беларусі, і што ён адзначаны рысамі раманскага стылю, а вызначальнымі асаблівасцямі твора з’яўляюцца суровасць вобраза, манументальнасць, лаканізм выразных сродкаў[2].

У працах мастацтвазнаўцы Н. Ф. Высоцкай адзначаецца, што Укрыжаванне было выяўлена ў 1921 г. і паходзіць з в. Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці[4].

Пазней менавіта на гэтай падставе А. А. Ярашэвіч зрабіў новае датаванне помніка. На яго думку на перыяд XIV стагоддзя няма ніякіх пераканаўчых доказаў з’яўлення манументальнай скульптуры ў праваслаўных храмах Вялікага Княства Літоўскага, а царква страстацерпца Хрыстовага Георгія ў Галубічах згадваецца толькі ў сярэдзіне XVI ст. Ярашэвіч таксама адзначыў адметнасці Укрыжавання, якія маглі б паказваць на паходжанне яго з каталіцкага касцёла, аднак інтэрпрэтаваў іх як каталіцкія ўплывы. Ён прыйшоў да высновы, што найбольш верагодна Укрыжаванне магло з’явіцца ў Галубіцкай царкве ў другой чвэрці XVII ст. (1625—1635), калі вёска аказалася звязанай з Траецкім кляштарам базыльянаў у Вільні.

Паліхромнае драўлянае распяцце з Галубічаў апісвалася як узор дасведчанасці мясцовага майстра-разьбяра, на чыю творчасць паўплывалі асаблівасці суровага стылю еўрапейскага абарончага дойлідства і пэўныя павевы італьянскага мастацтва[5].

Новыя звесткі

У 2021 годзе даследчык Станіслаў Чавус давёў, што паходжанне Укрыжавання з в. Галубічы было памылкова вызначана паводле інвентарнай кнігі Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні[1]. Так, Н. Ф. Высоцкая спасылаецца на № 215 гэтага дакумента[6]. Насамрэч, укрыжаванне «з Галубіч» зафіксавана ў інвентарнай кнізе пад № 214 і мае значна меншы памер — усяго 40,5 см у вышыню. Пад № 215 сапраўды значыцца «фігура распятага Хрыста з дрэва, без аднае рукі (левае) і без крыжа. Маляваная. Вышыня фігуры 103 см»[7]. Верагодна, менавіта супадзенне памеру (103 см) дазволіла даследчыцы звязаць гэты ўліковы запіс з наяўным музейным прадметам. Сапраўднае Укрыжванне з Галубічаў, якое фігуравала пад № 214, таксама захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (інв. КП14662, ДБС-194) і датуецца XVIII—XIX стст[1].

Гэтае ж укрыжаванне мае музейны нумар іншай даваеннай калекцыі — Беларускага дзяржаўнага музея, куды яно было перададзена з Мсціслаўскага царкоўнага музея[8].

Remove ads

Зноскі

  1. Атрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў Архівавана 7 верасня 2024. / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251
  2. Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. ISBN 5-343-00155-6.
  3. Искусство стран и народов мира. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство: краткая художественная энциклопедия / редкол.: Б. В. Иогансон (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1: Австралия-Египет. — 696 с. — с. 168
  4. № 23.  // Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў : [Дроб. пластыка. Скульптура, разьба, лепка. Мемар. пластыка : Альбом] / Аўт. і склад. Н. Ф. Высоцкая ; Фота Г. Л .Ліхтаровіча. Мн.: Беларусь, 1983. — 230 с. 30 000 экз.
  5. Шаблон:Крыніцы/Скульптура и резьба Беларуси XII–XVIII вв.
  6. Беларусі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ). — Ф. 518. Воп. 1. Спр. 1128. Арк. 104
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads