Галубічы
аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галу́бічы[2] (трансліт.: Halubičy, руск.: Голубичи) — аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Галубіцкага сельсавета. Насельніцтва 437 чал. (2006). Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле; на аўтамабільнай дарозе на Падсвілле — Докшыцы.
Remove ads
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Галубічы як уладанне полацкага баярына Яшкі Корсакавіча датуецца 1431. У XVI ст. паселішча зрабілася цэнтрам маёнтку ў складзе Полацкага ваяводства, уладанне Івана Корсак (памёр да 1528), потым яго ўдавы. Пазней маёнтак падзялілі паміж сабою сыны Івана: Глеб (у 1551 атрымаў дазвол на заснаванне тут мястэчка і, паводле «Полацкай рэвізіі» 1552, валодаў 14 дварамі мяшчан у Галубічах і 22 сялянскімі дварамі ў навакольнай воласці), Багдан (у 1552 валодаў 29 сялянскімі дварамі) і Фёдар (20 двароў). Агулам маёнтак налічваў 85 двароў.
Пазней Галубічы знаходзілася ва ўладанні сыноў Багдана Корсака — Рыгора і Стэфана. Апошні выдаў сваёй жонцы Настассі Гарабурдзе запіс на 4 тыс. коп грошаў з маёнтку Галубічы. У 1623 яна пакінуў гэтую суму сыну свайго брата Аляксандру Гарабурдзе. Сыны Рыгора Ян і Яўстах выкупілі долю свайго дзядзькі ў Гарабурдаў. Ян Корсак-Галубіцкі 29 ліпеня 1622 зрабіў даравальны запіс мясцовай праваслаўнай царкве, дзе зазначалася, што тут будуць утрымлівацца «законницы набожества греческого веры стародавнее». Яўстах перажыў сваіх дзяцей і пакінуў маёнтак базылянскаму манастыру Святой Тройцы ў Вільні. Сын Яна Рыгор, харунжы полацкі, у 1635 аспрэчыў гэты тэстамент і адабраў палову Галубічаў у манахаў як сваю бацькоўскую спадчыну.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Галубічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерні. У кан. XVIII ст. ў мястэчку дзейнічала грэка-каталіцкая царква (згарэла ў 1822), у 1843 тут збудавалі новую царкву Міколы Цудатворца. У 2-й пал. XIX — пач. XX стст. у мястэчку існавалі праваслаўная царква, яўрэйскі малітоўны дом, крама, шынок.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Галубічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 Галубічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 82 двары, на 1992 — 181, на 2006 — 207.
- Мястэчка на старых здымках
- Будынак гміны
- Сядзіба, паляванне
- Сядзіба
- Паляўнічыя
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1882 — 116 чал.[3]
- XX стагоддзе: 1921 — 97 чал.[4]; 1941 — 245 чал.; 1970 — 283 чал.[5]; 1992 — 480 чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2006 — 437 чал.[7]
Інфраструктура
У Галубічах працуюць школа, клуб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- На паўночна-заходняй ускраіне Галубічаў знаходзіцца гарадзішча ранняга жалезнага веку і сярэднявечча —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000379.
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква 1908 г.
Страчаная спадчына

- Царква Мікалая Цудатворца на могілках (1843), была разабрана савецкімі ўладамі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі захоўваецца Распяцце з Галубічаў — самы ранні з падобных помнікаў на тэрыторыі Беларусі
- Сядзіба
Памятныя мясціны
- Помнік савецкім воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[8].
- Помнік жыхарам Галубічаў і навакольных вёсак, расстраляных нямецка-фашысцкім акупантамі ў 1941—1943 гг.[8]
Вядомыя асобы
- Алесь Дубровіч (1910—1942) — беларускі паэт.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- Hołubicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 113.
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- Язэп Бунто, Вячаслаў Насевіч. Галубічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 459.
- Язэп Бунто, Вячаслаў Насевіч. Галубічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 458.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. С. 443.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 19. — 702 с. — 9 500 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads