Расціслаў Афанасьевіч Жмойдзяк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Расціслаў Афанасьевіч Жмо́йдзяк[1] (24 снежня 1936, в. Яжона, Баранавіцкі раён — 12 студзеня 2018) — беларускі географ, картограф, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі. Прафесар, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (1983—1998).

Хуткія факты Расціслаў Афанасьевіч Жмойдзяк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Яжона Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1954 годзе на выдатна скончыў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Паступіў на геаграфічны факультэт БДУ. Пасля яго сканчэння працаваў навуковым супрацоўнікам НДІ Эканомікі і арганізацыі сельгасвытворчасці Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.

З сакавіка 1961 г. педагагічная і навуковая дзейнасць Жмойдзяка Р. А. звязана з Белдзяржуніверсітэтам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара. З 1971 па 1983 г. быў намеснікам дэкана, а з 1983 па 1998 г. — дэкан геаграфічнага факультэта. Адначасова, з 1980 па 2003 г. — загадчык кафедры геадэзіі і картаграфіі.

У 1968 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спецыялізацыя і размяшчэнне сельскай гаспадаркі Мінскай вобласці». У 1989 яму было прысвоена званне прафесара.

Р. А. Жмойдзяк прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта — член Прэзідыума і секцыі картаграфіі навучальна-метадычнага аб’яднання па геаграфічнай адукацыі ўніверсітэтаў СССР, член рэдкалегіі часопісаў «Вестник БГУ» і «Падарожнік».

У 1996 годзе Р. А. Жмойдзяк абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (МАНЭБ).

Remove ads

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Вучоны

Навуковыя інтарэсы Расціслава Афанасьевіча звязаныя з праблемамі картаграфавання сельскагаспадарчай вытворчасці, дынамікі сельскага рассялення, сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, экалагічнага картаграфавання і інш. У рамках дзяржаўнай праграмы фундаментальных работ кіраваў даследаваннямі па дынаміцы рэльефу асушаных тэрыторый і яе ўплыву на водны рэжым і глебавы покрыў.

Шмат увагі надаваў выданню картаграфічнай прадукцыі. Пад яго кіраўніцтвам былі створаны карты люднасці населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, карты па адукацыі, культуры, ахове здароўя, бытавому абслугоўванню і гандлю. Былі выпушчаныя вучэбна-геаграфічныя атласы, а таксама шэраг насценных навучальных карт для агульнаадукацыйных устаноў, у тым ліку Фізіка-геаграфічная карта Беларусі і карта Насельніцтва Беларусі маштабаў 1:5 000 000. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і выданні Нацыянальнага атласа Беларусі.

Педагог

Распрацаваў шэраг агульных і спецыяльных курсаў па тапаграфіі і картаграфіі, фізіка-геаграфічнаму картаграфаванню, сацыяльна-эканамічнаму картаграфаванню, атласнаму картаграфаванню, тапаграфічнаму і картаграфічнаму чарчэнню, уводзінам ў геаграфічную спецыяльнасць, уводзінам ў касмааэракартаграфію.

Праводзіў лекцыйныя заняткі па картаграфіі ў Ягелонскім універсітэце Польскай Рэспублікі (горад Кракаў).

З’яўляецца кіраўніком абароненых кандыдацкіх дысертацый, сааўтарам шэрагу тыпавых праграм факультэта і Адукацыйнага стандарту РБ па вышэйшай адукацыі для геаграфічных спецыяльнасцей.

Пры яго ўдзеле на геаграфічным факультэце БДУ адкрыты новыя спецыялізацыі, кафедры, навукова-даследчыя лабараторыі, вучэбна-навуковая геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» ў Валожынскім раёне.

Remove ads

Удзел у грамадскім жыцці

  • Намеснік старшыні прафкама супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта
  • Намеснік прэзідэнта Геаграфічнага таварыства БССР
  • Старшыня таварыства «Веды» геаграфічнага факультэта БДУ
  • Член прэзідыума і секцыі картаграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі
  • Старшыня секцыі па спецыяльнасці «Геаграфія»
  • Член рэдкалегіі шэрагу навуковых часопісаў Рэспублікі Беларусь
  • Член рэдкалегіі 18-томнай энцыклапедыі Беларусі

Прызнанне заслуг

  • Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР
  • Нагрудны знак СССР «За выдатныя поспехі ў працы»
  • Знак «Выдатнік картаграфіі» Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР
  • Грамата XXIII Міжнароднага кангрэса
  • Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР
  • Ганаровыя граматы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь
  • Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

За значны ўнёсак у развіццё геаграфічнай навукі, падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў — географаў-картографаў, прапаганду геаграфічных ведаў Р. А. Жмойдзяк узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, нагрудным знакам Мінвну СССР «За отличные успехи в работе», знакам «Отличник картографии» Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР, граматай XXііі Міжнароднага геаграфічнага кангрэса, ганаровымі граматамі і медалём Геаграфічнага таварыства СССР і інш. У 1992 г. прафесару Р. А. Жмойдзяку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads