Расціслаў Янавіч Плят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расціслаў Янавіч Плят
Remove ads

Расціслаў Янавіч Плят (30.11 (13.12).1908, Растоў-на-Доне — 30 чэрвеня 1989) — савецкі акцёр, народны артыст СССР (1961).

Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся на драматычных курсах пад кіраўніцтвам Ю. А. Завадскага. З 1927 года — акцёр Тэатра-студыі пад кіраўніцтвам Завадскага, затым — Растоўскага-на-Доне тэатра імя Горкага, у 1938—1941 гадах — Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола, з 1943 года Тэатра імя Массавета.

Творчасць

Сярод тэатральных роляў: Крогстад («Нара» Ібсена), Бурмін («Хлопец з нашага горада» Сіманава), Нінкавіч («Пані міністэрша» Нушыча), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Шоу), Барлей Купер («Далей цішыня» Дэльмар) і інш. Здымаўся ў кіно: халасцяк («Падкідыш»), Янак («Мара»), Бубянцоў («Вясна»), Грын («Забойства на вуліцы Дантэ»), Данкевіч («Іду на навальніцу») і інш .; сярод роляў, створаных у тэлевізійных фільмах, — Ірвін («Уся каралеўская раць»), пастар Шлаг («Семнаццаць імгненняў вясны»). Выступаў па радыё.

Яго творчасць вылучалася шырокім артыстычным дыяпазонам, майстэрствам унутранага і знешняга пераўвасаблення, інтэлектуальнасцю, іранічнасцю.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія СССР, 1982.

Зноскі

  1. Плятт Ростислав Янович — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads