Расійская прапаганда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расійская прапаганда
Remove ads

Расійская прапаганда або крамлёўская прапаганда[1][2] — дзяржаўная інфармацыйная палітыка, спецыяльныя інфармацыйныя мерапрыемствы («спецаперацыі»[3], «палітычныя тэхналогіі»[4]) і кангламерат адпаведных дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія пад выглядам «грамадскага інфармавання» займаюцца псіхалагічнай апрацоўкай насельніцтва Расійскай Федэрацыі, а таксама насельніцтва іншых краін — у першую чаргу краін постсавецкай рускамоўнай прасторы і рускай дыяспары[5]. Таксама аб’ектам расійскай прапаганды з’яўляецца іншамоўнае насельніцтва ў ЗША, ЕС, арабскіх краінах і г. д.[6] У цэлым расійская прапаганда распаўсюджваецца прынамсі на 40 мовах свету ў 160 краінах[7].

Thumb
Адзін з рупараў расійскай прапаганды — інфармацыйнае агенцтва «ІТАР-ТАСС»
Thumb
Анатоль Шарый — вядомы сярод расейцаў блогер з антыўкраінскай прапагандай
Remove ads

Сутнасць

Вядомыя расійскія прапагандысты: (выбарачна)

Паводле праціўнікаў дзеючага расійскага рэжыму, расійская дзяржаўная прапаганда «таталітарная[8], цынічная, хлуслівая», з’яўляецца прамым нашчадкам савецкай прапаганды, але таксама актыўна выкарыстоўвае вопыт іншых гістарычных аўтарытарных і таталітарных рэжымаў. Прапаганда ў Расіі заўсёды ўжываецца ў тандэме з цэнзурай: цэнзура адсякае любое іншадумства, прапаганда прымушае думаць у адпаведнасці з інтарэсамі і мэтамі ўладнай верхавіны[9][10].

З пачатку 2000-х яна набыла антыўкраінскую і антызаходнюю накіраванасць[11][12]. Паводле «Аль-Джазіры», пачынаючы з 20132014 гадоў расійская прапаганда хутка эвалюцыянавала да таталітарнай, стаўшы «адкрыта шавіністычнай, агрэсіўнай імперскай і фашысцкай». Яна ператварылася ў паўнавартасную інфармацыйную вайну, накіраваную на масавае задурэнне насельніцтва, падрыхтоўку грамадскай думкі ў Расіі да знешняй агрэсіі і атрыманне адабрэння рускага насельніцтва на дзеянні Расіі супраць Украіны[12]. Пасля ваеннай агрэсіі, акупацыі і анексіі Крыма па метадах і прыёмах прапаганда стала ваеннай і татальна дэзынфармацыйнай (распаўсюджванне «татальнай хлусні»)[13][14][15].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads