Расіцавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расіцавыя
Remove ads

Расіцавыя[1] (Droseráceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак гваздзікакветныя, якое ўключае ў сябе 3 роды існуючых насякомаедных раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Біялагічнае апісанне

Расіцавыя — шматгадовыя карэнішчавыя балотныя або водныя травяністыя расліны, часам паўкусты, якія валодаюць характэрнымі прыстасаваннямі для лоўлі насякомых.

Лісце расіцавых чарговае, простае, суцэльнае, звычайна сабрана ў разеткі і, як правіла, пасаджаны разнастайнымі залозістымі валасінкамі, шчаціністымі вырастамі і адчувальнымі шчацінкамі.

Кветкі актынаморфныя, двухполыя, сабраны ў простыя верхакветныясуквецці.

Плод — каробачка.

Remove ads

Роды

  • Aldrovanda Альдраванда. Уключае адзін від — Альдраванду пухіраватую, спарадычна распаўсюджаную ва ўнутракантынентальных прыбярэжных водах усіх кліматычных паясоў Зямлі, выключаючы самыя паўночныя раёны.
  • Dionaea. Уключае адзін від, эндэмічны для прыбярэжных раёнаў штата Паўночная Караліна (ЗША).
  • Drosera Расіца. Уключае каля 100 відаў, распаўсюджаных паўсюдна.
  • Droserapollis
  • Droserapites
  • Droseridites
  • Fischeripollis
  • Palaeoaldrovanda
  • Saxonipollis
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads