Рафаэль Лемкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рафаэль Лемкін (англ.: Raphael Lemkin; польск.: Rafał Lemkin, 24 чэрвеня 1900, в. Бязводна, Межырэцкая воласць, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Дабраселецкі сельсавет, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 28 жніўня 1959, Нью-Ёрк) — польскі і амерыканскі юрыст яўрэйскага паходжання, аўтар паняцця «генацыд» і праекта Канвенцыі ААН аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго .
Remove ads
Біяграфія
Раннія гады
Рафаэль Лемкін нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і на тэрыторыі Расійскай імперыі (з 1939 г. Беларусь). Ён быў адным з трох дзяцей Іосіфа і Бэлы Лемкіных. Маці яго займалася жывапісам, лінгвістыкай і вывучала філасофію. Пасля заканчэння гандлёвай школы ў Беластоку Рафаэль Лемкін вывучаў філалогію і юрыспрудэнцыю (1928) ва Львоўскім універсітэце, быў паліглотам і свабодна гаварыў на дзевяці і чытаў на чатырнаццаці мовах. З 1929 года працаваў у Варшаўскай пракуратуры, затым займаўся адвакацкай практыкай.
Стварэнне паняцця «генацыд»

Як сведка шматлікіх яўрэйскіх пагромаў, аўтар паняцця «генацыд» Рафаэль Лемкін яшчэ ва ўніверсітэце пачаў займацца пытаннем юрыдычнай адказнасці за знішчэнне этнічных груп. Пасля забойства ў Берліне былога турэцкага міністра, вінаватага ў масавых забойствах, ён упершыню заняўся праблемай генацыду армян[3]. Абураны беспакаранасцю гэтага злачынства, у пачатку 1930-х гадоў ён пачаў актыўна лабіраваць гэтае пытанне ў міжнародным праве[4].
У 1933 годзе Р. Лемкін на міжнароднай канферэнцыі па ўніфікацыі міжнароднага права ў Мадрыдзе прапанаваў распрацаваць міжнародную канвенцыю супраць генацыду, а таксама вылучыў наступныя прыкметы генацыду[5]:
- Разбурэнне культурных каштоўнасцяў і гістарычнай спадчыны праз перадачу дзяцей з адной этнічнай групы ў іншую, прымусовае і сістэматычнае выключэнне цывілізацыйна-культурных элементаў, забарону на выкарыстанне роднай мовы, сістэматычнае знішчэнне кніг на роднай мове гэтай групы, разбурэнне аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны (помнікаў, рэлігійных устаноў, музеяў і г. д.).
- Акты жорсткай агрэсіі ў дачыненні да асобных сацыяльных груп; гвалтоўнае ўварванне ў прыватнае жыццё прадстаўнікоў пэўных груп; мэтанакіраванае знішчэнне гістарычнай, культурнай і эканамічнай асноў гэтых груп.
У 1941 годзе эміграваў у ЗША, дзе выкладаў ва ўніверсітэце Дзюка, працаваў кансультантам Савета па эканамічнай вайне [d] і адміністрацыі па замежнай эканоміцы [d] ЗША.
У 1944 годзе выдаў у ЗША кнігу «Праўленне дзяржаў „Восі“ ў акупаванай Еўропе» (англ.: Axis Rule in Occupied Europe: Laws of Occupation, Analysis of Government, Proposals for Redress), у якой упершыню ўвёў у юрыспрудэнцыю паняцце «генацыд».
Хоць часта лічыцца, што Лемкін стварыў паняцце «генацыд» адмыслова для Халакосту, яго намерам было стварэнне паняцця для апісання старажытнай ваеннай тактыкі, адроджанай нацыстамі[6]. Калі Рафаэль Лемкін у 1944 годзе стварыў паняцце «генацыд», ён спаслаўся на вынішчэнне армян у 1915 годзе як на асноватворны прыклад генацыду[7].
Лемкін максімальна шырока тлумачыў паняцце «генацыд», вылучаючы, у прыватнасці, «савецкі генацыд»[8]. Зыходзячы з гэтага, ён лічыў генацыдам Галадамор ва Украіне[9][10].
У лістападзе 2015 года артыкул «Савецкі генацыд ва Украіне»[11] ў Расіі ўключылі ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[12].
Канвенцыя пра генацыд. Міжнародна-прававая дзейнасць
Браў удзел у працы Нюрнбергскага трыбунала.
Паняцце «генацыд» набыло міжнародны прававы статус пасля прыняцця ў снежні 1948 года «Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго».
Як адзначае П. Дж. Гала, «Лемкін, паказваючы на генацыд армян, вёў нястомную кампанію, каб Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Канвенцыю пра генацыд і прызнала генацыд злачынствам супраць чалавецтва»[13].
У 1959 годзе Лемкін памёр ад сардэчнага прыступу ў офісе аднаго з выдавецтваў.
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Raphael Lemkin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- William Schabas (2000). Genocide in international law: the crimes of crimes. Cambridge University Press. p. 25.
- A. Dirk Moses. Genocide and settler society: Frontier violence and stolen indigenous children in Australian history / edited by A. Dirk Moses. — New York: Berghahn Books, 2004. — P. 21. — 344 p. — (Studies in war and genocide; v. 6). — ISBN 1571814108, ISBN 9781571814104.
- Галстян А. С. Армянское лобби в США: формирование и основные направления деятельности (1915—2014 гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — Томск, 2015. — С. 97—98. Архівавана 3 красавіка 2016.
- Sevak Joseph Manjikian. Genocide and the Failure to Respond // Naomi Kramer (ed.) Civil courage: a response to contemporary conflict and prejudice. — Peter Lang, 2007. — P. 48.
- Yair Auron. The Banality of Denial: Israel and the Armenian Genocide. — Transaction Publishers, 2004. — P. 9. — 338 p. — ISBN 076580834X, ISBN 9780765808349.
- Anton Weiss-Wendt. Hostage of Politics: Raphael Lemkin on «Soviet Genocide» Архівавана 10 чэрвеня 2007 года.. — Journal of genocide research, 2005, 7(4), December, p. 551—559.
- Raphael Lemkin. Soviet Genocide in the Ukraine Архівавана 2 сакавіка 2012.
- Roman Serbyn. Lemkin on the Ukrainian Genocide // Journal of International Criminal Justice. — Vol. 7 (2009). — P. 123—130.
- Рафаэль Лемкин: Советский геноцид в Украине // Пер. с англ.: Харьковская правозащитная группа, 2012-11-26
- Patrick J. Gallo (2006). Pius XII, the Holocaust and the Revisionists: Essays. McFarland. p. 11.
Remove ads
Бібліяграфія пра Лемкіна
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads