Рафія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́фія[1] (Raphia) — род кветкавых раслін сямейства Пальмавыя (Arecaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Расліны вышынёй да 12[1] м, з адным ці некалькімі стваламі. Лісце перыстае, даўжынёй 15—20[1] м. Суквецці галінастыя, 4—5[1] м у дыяметры. У суквеццях тычынкавыя і песцікавыя кветкі. Плады маюць валакністую абалонку. Монакарпічныя расліны — цвітуць адзін раз і пасля цвіцення адміраюць. У некаторых відаў адмірае толькі надземная частка, а з застаўшагася кораня развіваецца новая расліна.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны роду пашыраны ў трапічных абласцях Афрыкі, па аднаму віду на Мадагаскары і ў Паўднёвай Амерыцы[1]. Растуць на забалочаных глебах, на балотах і затапляльных нізінах.
Гаспадарчае значэнне

Лісце і яго чаранкі маюць трывалае валакно, якое выкарыстоўваецца на выраб шчотак, плеценых вырабаў. Лісце выкарыстоўваецца ў якасці дахавага матэрыялу. Плады выкарыстоўваюць у ежу, і з іх вырабляюць алей. З соку гатуюць гарэлку і пальмавае віно.
Віды
Паводле сайта The Plant List, род налічвае 20 відаў.
- Raphia africana Otedoh
- Raphia australis Oberm. & Strey
- Raphia farinifera (Gaertn.) Hyl.
- Raphia gentiliana De Wild.
- Raphia hookeri G.Mann & H.Wendl.
- Raphia laurentii De Wild.
- Raphia longiflora G.Mann & H.Wendl.
- Raphia mambillensis Otedoh
- Raphia mannii Becc.
- Raphia matombe De Wild.
- Raphia monbuttorum Drude
- Raphia palma-pinus (Gaertn.) Hutch.
- Raphia regalis Becc.
- Raphia rostrata Burret
- Raphia ruwenzorica Otedoh
- Raphia sese De Wild.
- Raphia sudanica A.Chev.
- Raphia taedigera (Mart.) Mart.
- Raphia textilis Welw.
- Raphia vinifera P.Beauv.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads