Рацы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рацы (сербск.: Раци / Raci, Рашани / Rašani; харв.: Raci, Rašani; венг.: Rácok; нідэрл.: Raizen; ням.: Raizen, Raitzen, Rascier, die raizische Nation; лац.: Rasciani, Natio Rasciana) — жыхары сербскай сярэднявечнай дзяржавы Рашкі (сербск.: Рашка / Raška; лац.: Rascia). Пазней — назва (экзаэтнонім) сербаў. У крыніцах сустракаецца з 1189 года, тым часам як этнонім «серб» вядомы з франкскіх аналаў пад 822 годам[1].
У часы асманскага заваявання Балкан мноства сербаў пакінула свой край і аселі на тэрыторыі сучасных Румыніі, Венгрыі, Славакіі, дзе хутка адаптаваліся да новых рэалій. Ужо ў 1474 годзе атрад рацаў у складзе венгерскага войска ўдзельнічаў у нападзе на польскі горад Кросна.[2]
У XVII—XIX стагоддзях назвы «рацы» або «рашане», нароўні з «іліры» (ням.: die illyrische Nation), ужываліся ў нямецка- і лацінамоўных і да сербаў, якія імігравалі на абшары Панонскай нізіны (сучасная Ваяводзіна) і іх нашчадкаў. Сербы мірыліся з ужываннем да іх гэтых экзаэтнонімаў у афіцыйных дакументах, але ніколі не ўжывалі іх як саманазву[3].
Remove ads
Рацы ў Вялікім Княстве Літоўскім
Непасрэдна ў Княстве сербы як рацы вядомы прынамсі з 1499 года, калі, паводле літоўскага гісторыка Гедзімінаса Лесмайціса, аднаму з іх адмовілі ў найманні. Потым рацы як найміты на вайсковай службе сустракаюцца часцей, іх баявы досвед быў ацэнены сучаснікамі.[2]
Апроч баявога досведу і добрай падрыхтоўкі найманне рацаў каштавала танней, так у 1503 годзе рота Рэя з 80 рацаў стала скарбу ў два разы танней за іншыя аналагічныя кавалерыйскія роты.[2]
Рацы бралі ўдзел прынамсі ў бітвах з татарамі на Ушы ў 1502 годзе пад камандаваннем князя Сямёна Алелькавіча і ў Клецкай бітве 1506 года пад камандаваннем князя Міхаіла Глінскага, калі паказалі сябе вельмі добра.[2]
Магчыма, Глінскія былі пратэктарамі рацаў у Княстве як сваякі сербскіх уладароў (дэспатаў) Бранкавічаў. Таксама дзве малодшыя дачкі апошняга дэспата Ёвана Бранкавіча былі ў шлюбах з вышэйшай вялікалітоўскай арыстакратыяй, Марына з князем Вішнявецкім, а потым з князем Чартарыйскім, а Ганна — з князем Сангушкам, а потым з князем Збаражскім.[2]
Падраздзяленні рацаў былі лёгкай кавалерыяй, узброенай дзідай даўжынёй 2,5 метры і шабляй, без даспехаў. Па тактыцы бою іх нярэдка таксама называлі гусарамі, часам адны і тыя нанятыя сербы ў дакументах адзін год атрымлівалі грошы як «рацы», а ў іншы год як «гусары».[2]
Remove ads
Гл. таксама
- Славянасербская мова
- Славянасербія
- Новая Сербія
- Сербіяне
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads