Рашка (дзяржава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рашка (дзяржава)
Remove ads

Ра́шка (сербск.: Рашка, Raška) — гістарычная дзяржава (акруга) і мясцовасць на паўднёвым захадзе Сербіі. Распасціраецца з усходу ад рэк Ібар і Лім праз Косава да мяжы з Чарнагорыяй і Босніяй. На поўначы рэгіён ахоплівае сучасныя акругі Злацібар, Рашка і Моравіца. Паўднёвая частка Рашкі знаходзіцца сёння на поўначы Чарнагорыі і часткова ў паўночнай Албаніі.

Хуткія факты Рашка, Сталіца ...
Хуткія факты Гісторыя Сербіі, Дагістарычная Сербія ...
Remove ads

Этымалогія

Паводле адной з тэорый, назва гістарычнай мясцовасці паходзіць ад горада Рас, заснаванага рымлянамі. Іншая тэорыя зыходзіць з таго, што гэта сербская назва рэгіёна ці племя, якое яны сустрэлі пры засяленні Балканскага паўвострава (VII стагоддзе).

Гісторыя

Кіраўніком першай адносна незалежнай дзяржавы, якая з’явілася на сербскай зямлі, быў з сярэдзіны IX стагоддзя князь Уластымір, заснавальнік дынастыі Уласціміравічаў. Візантыйскі імператар Канстанцін VII апісаў у сваёй працы De Administrando Imperio Рашку як зямлю сербаў на Балканах. У канцы XI стагоддзя Рашка ўвайшла ў сферу ўплыву сербскага караля Дуклі Канстанціна Бодзіна, які для яе кіравання прызначыў жупана Вукана, заснавальніка дынастыі Няманічаў. У 1217 годзе Рашка па ініцыятыве Стэфана Немані здабыла статус каралеўства.

У 1219 годзе Раскае епіскапства, падпарадкаванае да таго часу Охрыдскаму архіепіскапству, патрапіла пад юрысдыкцыю аўтакефальнай Сербскай праваслаўнай царквы, якая сама стала ў 1346 годзе архіепіскапствам.

У сярэдзіне XV стагоддзя Рашку заваявалі туркі. Паўночная частка Рашкі заставалася пад уладай турак да Другога сербскага паўстання ў 1815 годзе, а паўднёвая да Першай Балканскай вайны.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads