Раіса Аляксандраўна Ціханская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раіса Аляксандраўна Ціханская (нар. 2 студзеня 1951, в. Малоткавічы Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык біялогіі і хіміі. Працоўную дзейнасць пачала вучаніцай лабаранта Сызранскага хлебазавода. Працавала швачкай на гомельскай фабрыцы «8 Сакавіка», інструктарам Савецкага райкама камсамола горада Гомеля, намеснікам сакратара камітэта камсамола Гомельскага радыёзавода, інструктарам Савецкага райвыканкама горада Гомеля, загадчыкам арганізацыйна-інструктарскага аддзела Гомельскага гарвыканкама, інструктарам арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага райкама КПБ горада Гомеля. Была намеснікам загадчыка аддзела арганізацыйнай і кадравай работы Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў, намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага аблвыканкама. Займала пасаду намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ТИХАНСКАЯ РАИСА АЛЕКСАНДРОВНА(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads