Раіса Ермалаеўна Красоўская

артыстка балета From Wikipedia, the free encyclopedia

Раіса Ермалаеўна Красоўская
Remove ads

Раіса Ермалаеўна Красоўская (12 студзеня 1935, г. Мінск — 2015[1]) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1964). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1984).

Хуткія факты Раіса Ермалаеўна Красоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1953 годзе скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча.

Працавала ў тэатрах оперы і балета Чалябінска  (руск.) і Баку. З 1960 года — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Thumb
Раіса Ермалаеўна разам з ансамблем Чараўніцы

З 1975 года — балетмайстар-рэжысёр мінскага народнага эстрадна-харэаграфічнага ансамбля «Чараўніцы» Дома культуры работнікаў гандлю (з 1989 года — прафесійны калектыў). Гэта быў самабытны ансамбль, аналагаў якому на тэрыторыі былога СССР не было. Эстрадныя нумары ствараліся пад музыку розных жанраў, у тым ліку класічную. Калектыў працаваў з такімі вядомымі выканаўцамі, як П. Бурчуладзэ і У. Співакоў. Ансамбль гастраляваў у многіх гарадах СССР, а таксама ў Венгрыі, ГДР, Іспаніі, Галандыі, Італіі, Аўстрыі, Партугаліі, на Канарскіх і Азорскіх астравах, выступаў з сімфанічным аркестрам на лепшых пляцоўках свету. У 1979 годзе ансамбль «Чараўніцы» стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. Калектыў паспяхова супрацоўнічаў з беларускімі кампазітарамі Ю. Семянякам, І. Лучанком. Усесаюзная фірма «Мелодыя» выпусціла некалькі грампластынак з запісамі ансамбля.[2]

Танцоўшчыца пераважна характарнага плана. Яе выкананне адметнае высакароднасцю пластычнай формы, вонкавай стрыманасцю пры ўнутраным тэмпераменце. Стварыла выразныя вобразы ў спектаклях нацыянальнага рэпертуару (Марта і Цыганка ў балетах «Святло і цені» і «Пасля балю» Г. Вагнера, Мадэрнісцкая танцоўшчыца і Карчмарка ў «Мары» і «Выбранніцы» Я. Глебава). Выканала партыі феі Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), шмат характарных танцаў у балетных і оперных спектаклях, сярод якіх найбольш вылучаюцца «Панадэрас» у «Раймондзе» А. Глазунова, танцы егіпецкі і этрускі ў «Спартаку» А. Хачатурана, іспанскі ў «Лебядзіным возеры» П. Чайкоўскага, андалузкі ў «Папялушцы» С. Пракоф’ева, персідскі ў оперы «Хаваншчына[ru]» М. Мусаргскага.

Сям’я

Муж — Мікалай Філіпавіч Красоўскі, артыст балета.[3]

Remove ads

Зноскі

  1. Архівы Беларусі — Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі 2020 год
  2. Красоўская Раіса Ермалаеўна на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads