Раіса Мікалаеўна Кашэльнікава
беларуская савецкая актрыса тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раіса Мікалаеўна Кашэ́льнікава[1] (16 верасня 1904, вёска вёска Баршчоўка, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 29 лістапада 1980) — беларуская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка БССР (1957).
Remove ads
Біяграфія
У 1923 скончыла педагагічны тэхнікум у горадзе Чэрвень, у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. З 1939 года працавала ў Беларускім тэатры імя Янкі Купалы.
Творчасць
Актрыса яркай творчай індывідуальнасці, выканаўца лірыка-драматычных і вострахарактарных роляў. Адна з лепшых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Першая пастаноўка «Паўлінкі» з Кашэльнікавай у галоўнай ролі адбылася ў БДТ-2 у 1936 годзе. Сярод іншых роляў: Ксенія («Разлом» Б. Лаўранёва), Аксана («Гібель эскадры» А. Карнейчука), Аўгіння («У пушчах Палесся» Я. Коласа), Клава («Мілы чалавек» К. Крапівы), Сюзанна («Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ), Ізабэла («Салавей» З. Бядулі).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads