Раіса Рыгораўна Алешына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раіса Рыгораўна Алешына
Remove ads

Раіса Рыгораўна Алешына (Міхайлава, руск.: Раиса Григорьевна Алёшина (Михайлова); 25 студзеня 1932(1932-01-25), Ленінград15 студзеня 2006(2006-01-15), Добруш, Гомельская вобласць) — беларуская мастачка.

Хуткія факты Раіса Рыгораўна Алешына, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 25 студзеня 1932 года ў Ленінградзе[1]. Перажыла вайну ў блакадным горадзе[2].

Скончыла ў 1950 годзе мастацка-рамеснае вучылішча ў г. Канакова Цвярской вобласці (Расія)[1]. Там пачала працу на фаянсавым заводзе імя М. І. Калініна[2]. Упершыню творы былі выстаўлены ў 1957 годзе на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве[2]. Удзельніца мастацкіх выставак з 1958 года[1].

Працавала ў 1966—1979 гадах галоўным мастаком Хайцінскага фарфоравага завода[ru] Іркуцкай вобласці, з 1970 года — на Добрушскім фарфоравым заводзе[1].

У 1977 годзе адбылася персанальная выстаўка ў Іркуцкім мастацкім музеі, праз год у Сергіеве Пасадзе[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года[1].

Жыла ў г. Добруш Гомельскай вобласці[1]. Памерла 15 студзеня 2006 года[3].

Remove ads

Творчасць

Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (фарфор). Асноўныя творы: чайныя сервізы «Грыбок», «Пяшчота», «Рускі»; цыкл кампазіцый «Сняжок», «Залатая тайга», «Сабаліны край»; кубкі «Алені», «Паўночныя матывы»[1].

Значная частка работ знаходзіцца ў прыватных калекцыях, больш за 100 твораў – у Іркуцкім мастацкім музеі імя У. П. Сукачова, 15 твораў - у зборы музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1978)[1], ордэнам Дружбы народаў (1986)[2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads