Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая (нар. 10 красавіка 1928, в. Калышкі, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-а склікання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла 8 класаў Калышанскай сярэдняй школы. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе добраахвотна працавала ў ваенным шпіталі.
З 1948 года працавала паляводам, з 1955 года — касірам, у 1960—1983 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна.
Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971 гадах).
За поспехі ў павелічэнні вытворчасці прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года Кубліцкай Р. У. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».
З 1983 года Раіса Уладзіміраўна на пенсіі. Жыве ў Мінску.
У гарадскім пасёлку Лёзна на Алеі Славы знаходзіцца стэла ў гонар Р. І. Кубліцкай[1].
Remove ads
Узнагароды
- «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
- Ганаровы грамадзянін Фрунзенскага раёна г. Мінска
- Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна
- ордэн Леніна — двойчы
- ордэн Айчыннай вайны II ступені
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads