Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая (нар. 10 красавіка 1928, в. Калышкі, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-а склікання.

Хуткія факты Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла 8 класаў Калышанскай сярэдняй школы. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе добраахвотна працавала ў ваенным шпіталі.

З 1948 года працавала паляводам, з 1955 года — касірам, у 1960—1983 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971 гадах).

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года Кубліцкай Р. У. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

З 1983 года Раіса Уладзіміраўна на пенсіі. Жыве ў Мінску.

У гарадскім пасёлку Лёзна на Алеі Славы знаходзіцца стэла ў гонар Р. І. Кубліцкай[1].

Remove ads

Узнагароды

  • «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга»
  • Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
  • Ганаровы грамадзянін Фрунзенскага раёна г. Мінска
  • Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна
  • ордэн Леніна — двойчы
  • ордэн Айчыннай вайны II ступені

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads