Раіса Уладзіміраўна Тузава

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раіса Уладзіміраўна Ту́зава[1] (Раіса Уладзіміраўна Тузава-Юскавец, руск.: Раиса Владимировна Тузова, Раиса Владимировна Тузова-Юсковец; 24 студзеня 1924, Масква) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар ветэрынарных навук (1964), прафесар (1966).

Хуткія факты Раіса Уладзіміраўна Тузава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Маскве. У 1947 годзе скончыла Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут мясной прамысловасці. З 1952 года працавала ў Навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР, з 1956 года ў Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце. З 1964 года ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага і адначасова на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па праблемах этыялогіі, патагенезу, эпізааталогіі і вакцынацыі бруцэлёзу і туберкулёзу сельскагаспадарчай жывёлы.

Сярод апублікаванага:

  • Микробные и вирусные заболевания животных, опасные для человека (зоопозы). — Мн., 1969.;
  • Туберкулёз сельскохозяйственных животных и птиц. — Мн., 1983.;
  • Эволюция домашних животных. — М.: Знание, 1989. — 64 с. — (Новое в жизни, науке, технике. Биология; № 7).
  • Классическая и современная иммунология / Р. В. Тузова-Юсковец, Н. А. Ковалёв. — Мн.: Белорусская наука, 2006. — 691 с. — На рус. яз. — ISBN 985-08-0758-X
  • Молекулярно-генетические механизмы эволюции органического мира. Генетическая и клеточная инженерия / Р. В. Тузова, Н. А. Ковалёв; Национальная Академия Наук Беларуси, Институт экспериментальной ветеринарии им. С. Н. Вышелесского. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 395 с. — ISBN 978-985-08-1186-8
Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads