Раўнаплоднік пылюшнікавы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Раўнаплоднік пылюшнікавы
Remove ads

Раўнапло́днік пылюшнікавы[1][2] (Isopyrum thalictroides) — кветкавыя расліны з роду Раўнаплоднік (Isopyrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая карэнішчавая расліна, ранневясновы эфемероід. Карэнішча доўгае і разгалінаванае[3]. Ад карэнішча адходзяць некалькі[3] тонкіх сцёблаў вышынёй да 30 см. Лісце з перапончатымі прылісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе — сядзячае, трайчастае. Кветкі адзіночныя, белыя, дыяметрам да 1 см. Чашалісцікі белыя або чырванаватыя[3]. Плод — шматлістоўка.

Remove ads

Распаўсюджванне і экалогія

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад аховай з 1964 года. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Літве.

Расце паасобку або невялікімі групамі ў шыракалістых лясах[3]. Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам)[3].

Ядавіты. Меданосная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 140. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads