Эфемероіды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эфемероіды
Remove ads

Эфемеро́іды — экалагічная група шматгадовых травяністых раслін з вельмі кароткім вегетацыйным перыядам, які прыходзіцца на найбольш спрыяльны час года.

Thumb
Кандык сібірскі (Erythronium sibiricum)

Перыяд вегетацыі эфемероідаў можа прыходзіцца на раннюю вясну (розныя віды родаў цюльпан (Tulipa), Crocus, пралеска (Scilla), кураслеп (Anemone), Corydalis, крынічнік вясенні (Veronica verna), цыбуля жоўтая (Gagea lutea) і інш.), або на восень (познацвет (Colchicum)).

Пасля ўтварэння пладоў жыццёвыя працэсы прыпыняюцца, а надземная частка расліны цалкам адмірае. Аднак яна не гіне, паколькі застаюцца падземныя органы (цыбуліны, клубні або карэнішчы) у якіх за перыяд вегетацыі быў назапашаны запас пажыўных рэчываў. У больш спрыяльны для расліны перыяд вегетацыя аднаўляецца.

Не варта блытаць эфемероіды (шматгадовыя расліны) з эфемерамі — раслінамі таксама з вельмі кароткім вегетацыйным перыядам, але аднагадовымі.

Remove ads

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads