Роберт Мандэл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роберт Мандэл
Remove ads

Роберт Аляксандр Мандэл (англ.: Robert Alexander Mundell; 24 кастрычніка 1932, Кінгстан, Канада — 4 красавіка 2021, Мантэрыджоні, Італія) — канадскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1999) «за аналіз грашовай і фіскальнай палітыкі ў рамках розных рэжымаў валютнага курсу, а таксама аналіз аптымальных валютных зон».

Хуткія факты Роберт Мандэл, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Універсітэце Брытанскай Калумбіі, Вашынгтонскім універсітэце, Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень доктара, і ў Чыкагскім універсітэце. Выкладаў у Стэнфардзе і Чыкага.

Працаваў у навуковым аддзеле Міжнароднага валютнага фонду. Гэта дало магчымасць сабраць матэрыял для даследаванняў, рэалізаваць некаторыя ідэі на практыцы.

Прыкладна ў адзін час з публікацыяй работ Мандэла, аналагічныя даследаванні аб стабілізацыйнай палітыцы ў адкрытых эканоміках апублікаваў Маркус Флемінг — іншы супрацоўнік МВФ. Гэтыя працы сталі тэарэтычнай асновай неалібералізму. Сучасныя падручнікі выкарыстоўваюць назву «мадэль Мандэла-Флемінга» для ідэальнай мадэлі адкрытай эканомікі некалькіх малых краін. Аднак па глыбіні, шырыні і сіле аналізу ўклад Мандэла з’яўляецца больш значным.

Remove ads

Зноскі

  1. Robert A. Mundell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Robert Alexander Mundell // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads