Роберт Рычардс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роберт Рычардс
Remove ads

Роберт Рычардс (англ.: Robert Eugene Richards; 20 лютага 1926, Шампейн, Ілінойс — 26 лютага 2023) — амерыканскі скакун з шастом і дзесяціборац, чэмпіён і прызёр Панамерыканскіх і Алімпійскіх гульняў, алімпійскі рэкардсмен.

Хуткія факты Роберт Рычардс, Агульная інфармацыя ...

На летняй Алімпіядзе 1948 года ў Лондане Рычардс заваяваў алімпійскую бронзу з вынікам 420 см, саступіўшы фіну Эркі Катая, які паказаў такі ж вынік, па ліку спробаў. А чэмпіёнам Алімпіяды стаў амерыканец Гуін Сміт, які пераадолеў 430 см.

На наступнай Алімпіядзе ў Хельсінкі Рычардс стаў чэмпіёнам з алімпійскім рэкордам — 455 см. Яшчэ праз чатыры гады ў Мельбурне Рычардс зноў падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала, зноў усталяваўшы алімпійскі рэкорд — 456 см.

У 1951 годзе Рычардс быў удастоены прыза Джэймса Салівана як найлепшы спартсмен-аматар ЗША.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118744933 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 чэрвеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>
  3. Robert Richards // World Athletics database
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54960205'></a>
  4. Bob Richards Праверана 27 лютага 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads