Рода (дачка Пасейдона)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рода (стар.-грэч.: Ῥόδη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Паводле Геродара і Герофіла — дачка Пасейдона і Амфітрыты. Паводле Дыядора — дачка Пасейдона і сястры тэльхінаў Галіі[1]. Паводле Піндара — дачка Афрадыты[2]. Эпіменід выводзіць яе радавод ад Акіяна[3].
Жонка Геліяса[4]. Геліяс закахаўся ў яе, назваў яе імем востраў і прымусіў знікнуць воды, якія разліліся ў выніку патопу. У іх было сем сыноў-геліядаў (Охім, Керкаф, Макар, Актый (ці Актын), Тэнаг, Трыяп і Кандал) і дачка Электрыёна[5]. Паводле адной з версій, Рода таксама маці Кіркі[6].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads