Амфітрыта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амфітры́та (стар.-грэч.: Ἀμφιτρίτη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] адна з нерэід, паводлеГесіёда, дачка марскога бога Нерэя і Дарыды (або дачка Акіяна і Тэфіі, паводле Псеўда-Апаладора). Жонка Пасейдона, маці Трытона, Роды і Бентэсікімы[5].

Даведаўшыся пра жаданне Пасейдона ажаніцца з ёю, яна ўцякла да Атланта, дзе яе злавіў (ці ўгаварыў) пасланы Пасейдонам дэльфін і адвёў да свайго ўладара[6].
Як марская багіня, яна часта малявалася разам са сваім мужам на калясніцы, якую цягнулі марскія коні ці трытоны, або конна на трытоне. Амфітрыта шмат кім шанавалася нароўні з Пасейдонам, і ёй узводзіліся статуі, напрыклад у храме на востраве Тэнасе. У мастацтве яе цяжка адрозніць ад іншых нерэід, калі каля яе няма царскіх атрыбутаў ці трызубца.
Піндар заве яе «Амфітрыта з залатым верацяном»[7]. Часам называецца «маці Нерэід»[8]. Падарыла Тэсею залаты вянок[9].
У гонар Амфітрыты названы астэроід (29) Амфітрыта, адкрыты ў 1854 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Гесіёд
- Любкер Ф. Amphitrite // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 82.
- Амфитрита // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 685.
- Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.73; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.97; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2 далей
- Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2
- Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 31; Гігін. Астраномія II 17, 1
- Піндар. Алімпійскія песні VI 103
- Гімн Пасейдону, фр. 939 Пейдж
- Паўсаній. Апісанне Элады I 17, 3
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads