Родная страха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Родная страха — часопіс. Выдаваўся ў жніўні 1921 — красавіку 1922 гг. у Вільні на беларускай мове. Выходзіў нерэгулярна. Рэдактар-выдавец — Янка Бекіш. Выйшла 7 нумароў.
Remove ads
Тэматыка
Закранаў некаторыя актуальныя пытанні заходнебеларускай рэчаіснасці (арт. «Сіла нашай свадомасці» В. Хлёркава, «Аб формах дзяржаўнасці», «Шавінізм і дэмакратыя» Ф. Умястоўскага). Значную ўвагу аддаваў будучаму палітычнаму лёсу Віленшчыны, або т. зв. Сярэдняй Літвы («Справа Віленшчыны і Віленскі сейм» пад крыптанімам «С-к», «Злучэнне Віленшчыны з Рэчайпаспалітай» пад крыптанімам «К. В.», «Фініш тымчасовай Віленшчыны»). У карэспандэнцыях з месцаў асвятляўся стан беларускай школьнай асветы («Беларуская школа і беларускія настаўнікі» пад крыптанімам «К. У.», «Наша справа» пад крыптанімам «С.», «Аб балючай нашай справе» і інш.). Інфармаваў пра публічныя выступленні Б. Тарашкевіча, зняволенне ў віленскую турму Лукішкі М. Гарэцкага, апублікаваў некралог на смерць Ядвігіна Ш. Друкаваў апаваданні Я. Піліпава, В. Пупко, вершы Старога Уласа, Хв. Таракан, народныя творы, запісаныя на Вілейшчыне.
Remove ads
Літаратура
- Ліс, А. «Родная страха» / Арсень Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 118.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads