Роза Умбетаўна Джаманава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Роза Умбетаўна Джама́нава[2] (каз.: Роза Үмбетқызы Жаманова; 16 красавіка 1928, Акцюбінск, Казахская АССР — 27 снежня 2013, Алматы, Казахстан) — казахская оперная спявачка (сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1959).

Хуткія факты Роза Умбетаўна Джаманава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Акцюбінску (цяпер — Актабэ, Казахстан).

У Уральску скончыла музычную школу, у 1949 годзе — музычнае вучылішча па класе габоя і вакалу. У 1949—1954 гадах вучылася ў Алматы, у Дзяржаўным інстытуце мастацтваў імя Курмангазы (цяпер Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы) у класе вакалу ў А. М. Курганава.

З 1953 года — салістка Казахскага тэатра оперы і балета імя Абая (Алматы).

Таксама выступала як канцэртная спявачка.

Валодала выдатным голасам своеасаблівага серабрыстага тэмбру. Псіхалагічная тонкасць і глыбіня яе вобразаў, высокая вакальная культура — з’яўляліся адметнымі рысамі яе выканальніцкага стылю. Самы лепшы, самы любімы яе вобраз — Чыо-Чыо-сан ў оперы «Чыо-Чыо-Сан» Дж. Пучыні. У ім з найбольшай сілай выявіўся шматгранны талент артысткі, яе высокая вакальная культура.

У рэпертуары вядучыя партыі ў больш чым 20-ці операх казахстанскіх кампазітараў.

З 1951 года гастралявала за мяжой (Польшча (1959), Індыя (1963), Канада (1967), Італія (1968), Венгрыя, Фінляндыя, ФРГ і інш.).

З 1977 года выкладала ў Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы (прафесар з 1987 года).

З 2003 года — кансультант вакальнага факультэта Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads