Романшы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Романшы
Remove ads

Ро́маншы (саманазвы Engadini, Rumantsches) — рэтараманскі народ у Швейцарыі. Жывуць пераважна ў даліне ракі Ін і кантоне Граўбюндэн. Агульная колькасць — 38 тыс. (2012)[1].

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Remove ads

Паходжанне і гісторыя

Thumb
Помнік стварэнню Шэрай Лігі, запіс на романшскай мове

Продкамі романшаў лічацца старажытныя плямёны рэтаў, якія насялялі Альпійскія горы ў антычнасці. У 15 г. да н. э. яны трапілі пад уладу рымлян і да сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. былі раманізаваны. Відавочна, да XV ст. продкі романшаў складалі супольны рэтараманскі пласт насельніцтва разам з продкамі ладзінаў. Іх землі ўваходзілі ў склад розных дзяржаў. Паколькі праз так званую Верхнюю Рэцыю, населеную романшамі, праходзіў шлях з Германіі ў Італію, яна лічылася стратэгічнай тэрыторыяй, прывабнай для феадалаў.

У 1424 г. сяляне і рыцары Рэцыі стварылі Шэрую Лігу (ням.: Grau Bund) і Лігу дзесяці юрысдыкцый, якія выступілі супраць нямецкіх феадалаў. Утвораная імі горная рэспубліка ўвайшла ў склад Швейцарыі. У XVI ст. з’явілася першая пісьмовая форма романшскай мовы.

У адрозненне ад Італіі, дзе стары эканамічны лад садзейнічаў адносна добраму захаванню традыцыйнай культуры ладзінаў, у Швейцарыі романшы знаходзіліся пад большым культурным уплывам нямецкамоўнай абшчыны, што асабліва стала адчувальна ў XIX ст. З сярэдзіны XX ст., калі романшскаму насельніцтву пагражала дэпапуляцыя, пачалі прадпрымацца пэўныя высілкі для захавання романшскай мовы і стварэння на ёй сучаснай літаратуры. Гэта мэта ставіцца ў аснову далейшага існавання романшаў і лічыцца больш важнай, чым адраджэнне традыцыйнай матэрыяльнай культуры.

Remove ads

Мова

Романшскую мову часцяком называюць рэтараманскай. Яна падзяляецца на некалькі дыялектаў, кожны з якіх мае сваю пісьмовасць на аснове лацінкі. Аднак толькі тры дыялекты лічацца безумоўна романшскімі, астатнія — бліжэйшыя да дыялектаў мовы ладзінаў. У наш час існуе таксама адзіны стандарт рэтараманскай мовы, які ўжываецца ў Швейцарыі на афіцыйным узроўні і мае статус дзяржаўнай мовы.

Романшская мова выкладаецца ў пачатковай школе, выкарыстоўваецца ў некаторых мясцовых сродках масавай інфармацыі, на ёй выдаюцца кнігі. Аднак казаць пра адсутнасць пагрозы знікнення жывой гутарковай мовы пакуль яшчэ рана.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads