Роскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ро́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Рось.

Хуткія факты Роскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рось. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Рось атрымала статус гарадскога пасёлка. 7 чэрвеня 1958 года Роскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтворанага Роскага пассавета і Воўпаўскага сельсавета, у склад пассавета перададзена частка населеных пунктаў са скасаванага Краснасельскага сельсавета. У 1967 годзе ў склад Вярэйкаўскага сельсавета перададзена вёска Жынаўцы[1]. 18 кастрычніка 2013 года Роскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў, без Росі) — 3060 чалавек[3], з іх 69,1 % — беларусы, 23,4 % — палякі, 5,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 6891 чалавек[5].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads