Рослаўльскі раён

муніцыпальны раён у Смаленскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рослаўльскі раёнmap
Remove ads

Рослаўльскі раён (руск.: Ро́славльский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у паўднёва-ўсходняй частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Рослаўль.

Хуткія факты Рослаўльскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Мяжуе на поўначы з Ельнінскім, на паўночным захадзе з Пачынкаўскім, на захадзе з Шумяцкім, на паўднёвым захадзе і поўдні з Ершыцкім раёнамі Смаленскай вобласці, на паўночным усходзе раён мяжуе з Калужскай вобласцю, а на паўднёвым усходзе — з Бранскай вобласцю. Плошча — 3000 км².

Раён размешчаны на Смаленска-Маскоўскім узвышшы. Глебы ў раёне дзярновыя, слаба- і сярэднепадзолістыя, глеевыя і балотныя. Лясы займаюць 39 % тэрыторыі.

Рэкі раёна: Асцёр, Станаўка (прыток Астра), Дзясна.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads