Роўненскі тралейбус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Роўненскі тралейбус (укр.: Рі́вненський троле́йбус) — тралейбусная сістэма, якая дзейнічае з 1974 года ў горадзе Роўна. Рух адкрыты 24 снежня 1974. Станам на 2024 год было 11 маршрутаў, 2 з якіх па ўказанні, у тралейбусным парку знаходзілася 77 машын. Сярэдні ўзрост тралейбусаў 25,3 года[1].
У 2011 годзе тралейбусамі горада было перавезена 27 371 тыс. чал., што на 8 % менш, чым у 2010 годзе, калі было перавезена 29 761 тыс. пасажыраў[2]. У 2016 годзе гарадскім электратранспартам было перавезена 34 300 тыс. пасажыраў, што на 2,4 % больш, чым у 2015 годзе. За 2023 год было перавезена 21 242 тыс. пасажыраў[1].
Remove ads
Рухомы склад
Большая частка рухомага складу — мадэрнізаваныя Škoda 9Tr (39 экз.), 2 з іх яшчэ 1974 года выпуску. З 1994 года працавалі 5 сучлененых ЮМЗ-Т1 (бартавыя № 116—120), якія знаходзіліся ў прастоі некалькі гадоў; пасля тралейбус № 116 быў спісаны. Таксама эксплуатуюцца 3 ЮМЗ-Т2 (№ 121, 148, 149). 21 лістапада 2008 года ў эксплуатацыю ўведзены адзіны на 2011 год тралейбус ElectroLAZ-12 (бартавы № 150). Астатнія 34 (№ 101—115, 140—147, 151—161) — Škoda 14Tr. У 2008 годзе выведзены з эксплуатацыі тралейбус тэхнічнай дапамогі КТГ-5, замест яго цяпер выкарыстоўваецца Škoda 9Tr, былы пасажырскі, бартавы № 66.
Remove ads
Маршруты

- 1 — пас. Юбілейны — Мотатрэк
- 2 — Баярка — Льнокамбінат
- 3 — Вакзал — Мотатрэк
- 4 — Мотатрэк — Льнокамбінат
- 4А — Мотатрэк — Льнокамбінат праз аўтавакзал
- 7 — Баярка — мікрараён Паўночны
- 9 — Мотатрэк — мікрараён Паўночны
- 9А — Мотатрэк — мікрараён Паўночны праз аўтавакзал
- 10 — Мотатрэк — пас. Юбілейны праз аўтавакзал
- 11 — вул. Энергетыкаў — Гандлёвыя цэнтры праз аўтавакзал
- 12 — мікрараён Паўночны — Луцкае кальцо
Remove ads
Спасылкі
Зноскі
- Відправлення (перевезення) пасажирів за видами транспорту загального користування (1995—2015) (укр.)(недаступная спасылка). Головне управління статистики у Рівненській області. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2016. Праверана 4 кастрычніка 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads