Рубеніды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рубеніды (арм.: Ռուբինյաններ, Рубіняны) — дынастыя кіраўнікоў Кілікійскай армянскай дзяржавы ў 1080—1375 гг. Заснавальнік дынастыі Рубен быў адным з набліжаных Гагіка II, апошняга цара Арменіі з дынастыі Багратыдаў.
Remove ads
Цары Рубеніды (Рубіняны)
Дакладна вядома, што гэты шляхетны род эміграваў з Арменіі і асталяваўся ў канцы XI стагоддзя ў крэпасці Вахка, у верхняй плыні Сораса. Зацвердзіўшыся ў гэтай цытадэлі, Рубеніды, стыкаючыся з візантыйцамі, паступова ўзмацнілі свой кантроль над кілікійскай далінай[1]. Заснавальнік дынастыі Рубен быў адным з палкаводцаў і васалаў Філарэта Варажнуні, якому была даручана абарона вобласці Антытаўра, у 1080 годзе ён паклаў пачатак новай армянскай дынастыі і стаў заснавальнікам княства ў Кілікіі, якое пазней стала каралеўствам[2].
Remove ads
Цары Рубеніды-Хетумян
- Хетум I (2-і муж Ізабелы) 1226—1270
- Левон III 1270—1289
- Хетум II 1289—1293
- Тарос III 1293—1294
- Хетум II (другасна) 1294—1297
- Смбат 1297—1299
- Канстанцін II 1299
- Хетум II (у трэці раз) 1299—1307
- Левон IV (суправіцель) 1301—1307
- Ашын 1307—1320
- Левон V 1320—1341
- На Левоне V прамая лінія дынастыі перапыняецца, і ў выніку междынастычнага шлюбу тытул цар Арменіі пераходзіць да франкскіх каралёў Кіпра — дынастыя Лузінян, у тыя гады якая прамаўлялася па-французску Лузіньян.
Remove ads
Цары Рубеніды-Лузіньян
- Канстанцін III (Гы дэ Лузіньян) 1344—1362
- Канстанцін IV 1363—1364
- Левон VI 1363—1364
- Канстанцін V 1364—1373
- Левон VII 1373—1375
- Дзяржава была знішчана войскамі егіпецкіх мамлюкаў і Іянійскага султанату, апошні цар Левон пасля доўгіх тулянняў і спроб узнавіць Кілікійскае царства знайшоў свой спачынак у Парыжы ў Манастыры Цэлестынцаў у 1393 годзе. Свой тытул караля Кілікійскай Арменіі ён перадаў па спадчыне дачцэ і ў наш час ён належыць Савойскай дынастыі.
Гл. таксама
Зноскі
- Клод Мутафян // Последнее королевство Армении // Изд-во «MEDIACRAT» стр. 23-24 (161) ISBN 978-5-9901129-5-7
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads