Рубен Лімарда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рубен Лімарда
Remove ads

Рубен Дарыа Лімарда Гаскон (ісп.: Rubén Dario Limardo Gascón; нар. 3 жніўня 1985, Сьюдад-Балівар) — венесуэльскі фехтавальшчык на шпагах, алімпійскі чэмпіён 2012 года ў асабістым першынстве. Адзін з трох алімпійскіх чэмпіёнаў у гісторыі Венесуэлы. Двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым першынстве (2013 і 2018), шматразовы пераможца Панамерыканскіх гульняў і Панамерыканскіх чэмпіянатаў у асабістым і камандным першынстве. Дэпутат Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы ад 5 студзеня 2016 года.

Хуткія факты Рубен Лімарда, Агульная інфармацыя ...

Малодшы Рубена Франсіска Лімарда (нар. 1987) таксама з’яўляецца фехтавальшчыкам на шпагах, выступаў на Алімпійскіх гульнях 2008 і 2016 гадоў, перамагаў на Панамерыканскіх гульнях і Панамерыканскіх чэмпіянатах па фехтаванні.

Пасля перамогі Рубена на Алімпійскіх гульнях 2012 года прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес узнагародзіў Лімарда ордэнам Вызваліцеля.

Сцяганосец зборнай Венесуэлы на цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Жыў і вучыўся ў польскім горадзе Глівіцы, дзе выступаў за мясцовы клуб «Пяст». У 2006 і 2008 гадах быў чэмпіёнам Польшчы па фехтаванні.

Remove ads

Зноскі

  1. Olympedia — 2006. Праверана 25 ліпеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads