Рудаміны-Дусяцкія

вялікалітоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудаміны-Дусяцкія
Remove ads

Рудаміны, Рудаміны-Дусяцкія — шляхецкі род у Вялікім Княстве Літоўскім. Карыстаўся гербам «Трубы».

Хуткія факты Рудаміны-Дусяцкія ...

Гісторыя

Род вядомы з XVI стагоддзя. Родапачынальнікам лічыцца купец Андрэй Мікалай Рудаміна, радца віленскі ў 1521, які валодаў землямі ў Рудамінскай воласці недалёка ад Вільні (падараваны вялікім князем Аляксандрам). У 1576 Мацей Рудаміна атрымаў шляхецтва, Мікалай Радзівіл Руды прыняў яго з родам да сябе ў гербавае братэрства (род атрымаў герб «Трубы»). У 1585 Мацей купіў маёнтак Дусяты, ад якога род пачаў пісацца Рудамінамі-Дусяцкімі.

Прадстаўнікі рода валодалі Дусятамі, Відзішкамі ў Вількамірскім павеце, Лучаем, Камаямі, Граўжышкамі, Гняздзілавічамі, Вольберавічамі, Дудамі, Даўгінавам, Мільчай у Ашмянскім павеце, Дукштамі ў Браслаўскім павеце, Муснікамі ў Віленскім павеце, Палонкай, Сваятычамі ў Новагародскім павеце і іншымі маёнткамі. У 17-18 стагоддзях займалі пасады пераважна ў Браслаўскім павеце, траплялі ў Сенат Рэчы Паспалітай.

Remove ads

Вядомыя прадстаўнікі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads