Граўжышкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Граўжышкіmap
Remove ads

Гра́ўжышкі[1] (трансліт.: Hraŭžyški, руск.: Гравжишки, літ. Gráužiškės) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Граўжышкоўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Насельніцтва 523 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад горада Ашмяны, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на шашы Ашмяны — Ліда.

Remove ads

Назва

Вядомыя сучасныя літоўскія адыменныя прозвішчы Grauža, Graužas, Graužis, Graužys. Яны могуць быць звязаныя з літоўскім graužti "грызці" і тыпалагічна адпавядаць беларускаму прозвішчу тыпу Агрызка[2].

Згодна з легендарным аповедам "Хронікі Быхаўца", Граўжышкі былі заснаваныя літоўцам на імя Гроўжыс ("Гровжис"). Гроўжыс, Грумпіс і Эйкшыс, паводле тэксту Хронікі, прыбылі на ўсход разам з Гердзівілам, сынам Мантвіла, легендарнага князя літоўскай Жамойці. Гердзівіл заснаваў Наваградак і потым Горадню. Грумпіс заснаваў Ашмяны, Эйкшыс — Эйшышкі (Eišiškės).

Remove ads

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах Граўжышкі ўпершыню згадваюцца ў XIII ст. Каля 1495 у паселішчы збудавалі касцёл. У 1518 Барбара Бутрымава заснавала тут мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Граўжышкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1588 маёнтак Граўжышкі знаходзіўся ва ўладанні кашталяна віцебскага Мельхіёра Граўжы-Сноўскага, у кан. XVI ст. — кашталяна мсціслаўскага Станіслава Нарушэвіча.

На мяжы XVIXVII стст. Граўжышкі належалі Камаеўскім, якія ў 1605 правалі маёнтак сакратару вялікага князя Яну Мікалаю Корсаку. Пазней мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Бутрымскіх, Быхаўцаў, Кірдзеяў (за імі адбудавалі стары касцёл), Ромераў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Граўжышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У другой пал. XIX ст. маёнткам валодалі Корсакі, Полазавы, з пач. XX ст. Конанцавы. У 1880-я ў мястэчку было 22 двары, касцёл, школа; рэгулярна праводзіўся кірмаш (29 чэрвеня).

У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 19191920 у Граўжышкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Граўжышкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Ашмянскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У сакавіку 2008 у Граўжышках разабралі стары драўляны касцёл.

Remove ads

Насельніцтва

Інфраструктура

У Граўжышках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, пошта.

Славутасці

Thumb
Званіца колішняга Георгіеўскага касцёла
Thumb
Помнік Вялікай Айчыннай вайны
  • Званіца
  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1992)

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск: Навука і тэхніка, 1969. С. 17.
  3. Валерый Шаблюк. Граўжышкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2. С. 117.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads