Рудзёнкава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудзё́нкававозера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 3 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ветрына.

Хуткія факты Рудзёнкава, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Плошча вадазбору 16,5 км².
Катлавіна Рудзёнкава выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У заходняй частцы возера невялікі востраў.
У Рудзёнкава ўпадаюць некалькі ручаёў (у т.л. ручай з возера Сердава) і выцякае рака Гародзенка (прыток Начы).

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. Мн.: Белкартография, 2012. 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-021. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads