Рудзіца

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудзі́ца[1] (трансліт.: Rudzica, руск.: Рудица) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У сярэдзіне XIX стагоддзя вядомы бор Рудзіца[2]. Краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Рудзіцу як лясное ўрочышча паміж балотам Селец і ўрочышчам Гарэлы Луг, якое належала да маёнтка Шчыткавічы Радзівілаў, а не другую палову XIX стагоддзя спадкаемцаў Льва Вітгенштэйна[3].

Населены пункт вядомы з XX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе было 16 двароў[5].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[6]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1908 год — 9 двароў, 46 жыхароў
  • 1917 год — 14 двароў, 81 жыхар, усе беларусы[8]
  • 2002 год — 7 двароў, 10 жыхароў
  • 2009 год — 5 жыхароў[9]
  • 2019 год — 4 жыхары[10]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads