Селецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Се́лецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Селецк.

Хуткія факты Селецкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 14 кастрычніка 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сялец. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. У 1935 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вобчае. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Бярэзнікі, Выемка, Глод, Дубавое, Завод, Ільінка, Ніва, Паднямонец, Парэчча, Пахар і Селішча)[1]. 4 студзеня 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вецярэвіцкага сельсавета.

28 лютага 1968 года ўтвораны зноў у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. У 1976 годзе скасаваны вёскі Сялец II і Сялец III (зліліся з вёскай Вобчае)[2]. 9 ліпеня 1976 года вёска Вобчае перайменавана ў Селецк[3]. У 1978 годзе скасаваны вёскі Круглае[4], Блашчытнік I, Каробча і Сыроваднае[5]. 29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вецярэвіцкага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Борцы, Бярэзнікі, Выемка, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Рудзіца, Селецк, Селішча і Ямнае.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 655—IX ад 9 ліпеня 1976 г. Аб перайменаванні вёскі Обчае Селецкага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 20 (1502).
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка, 15 і 23 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads