Руднянка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудня́нкарака ў Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Грыўда (басейн Нёмана).

Хуткія факты Руднянка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 19 км[1]. Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заводны Лес Слонімскага раёна, цячэ сярод лесу, участкамі пойма забалочаная. Упадае ў Грыўду ў напрамку на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Любішчыцы Івацэвіцкага раёна. У сярэднім і ніжнім цячэнні каналізаваная. Асноўны прыток — рака Цулакоўка (справа). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads