Заходне-Лемкаўская рэспубліка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заходне-Лемкаўская рэспубліка
Remove ads

Заходне-Лемкаўская рэспубліка (Руская народная рэспубліка лемкаў, Лемка-Русінская рэспубліка) — дзяржаўна-палітычнае ўтварэнне лемкаў, якое існавала на працягу 1918—1920 гг.

Хуткія факты Заходне-Лемкаўская рэспубліка, Сталіца ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаванне рэспублікі ў Флорынцы 5 снежня 1918 года было вынікам Першай сусветнай вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі.

Рэспубліку ўзначаліў Прэзідэнт Цэнтральнага Нацыянальнага Савета, доктар Яраслаў Качмарчык. Ён выйшаў з польскага ўрада ў сакавіку 1920. Маючы русафільскую накіраванасць, рэспубліка спачатку планавала аб'яднанне з дэмакратычнай Расіяй і была супраць аб'яднання з Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікай. Але паколькі аб'яднанне з Расіяй не ўяўлялася на той момант магчымым, была вылучана ідэя далучыцца да Карпацкай Русі на паўднёвых схілах Карпат, як аўтаномная правінцыя Чэхаславакіі.

Remove ads

Захоп Польшчай

12 сакавіка 1920 г польскія войскі занялі тэрыторыю рэспублікі і ліквідавалі яе. Лідары рэспублікі лемкаў паўсталі перад польскім судом па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, але былі апраўданыя, так як абарона даказала, што яны ніколі не з'яўляліся грамадзянамі Польшчы.

Гэта дзяржава мела такую ж гісторыю, як і Каманчанская Рэспубліка ва ўсходняй Лемкаўшчыне.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads