Русіно
аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русіно́[1] (трансліт.: Rusino, руск.: Русино) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета, са жніўня 2019 года яго цэнтр[3].
Remove ads
Геаграфія
Размешчаны за 8 км (за 5 км[4]) на паўднёвы ўсход ад горада Баранавічы, за 206 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Гісторыя
У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVIII стагоддзя. 30 снежня 1884 года ўведзена ў эксплуатацыю чыгуначная станцыя.
У 1889 годзе вёска Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. Адносілася да Велікалуцкага праваслаўнага прыхода.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Русінскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[5].
У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена воінамі 193-й стралковай дывізіі. На франтах загінула 6 аднавяскоўцаў.
Remove ads
Інфраструктура
- Ветэрынарны пункт
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- 2 магазіны
- Клуб
- Бібліятэка
- Сярэдняя школа (з 1989 года існуе музей гісторыі школы)
- Баранавіцкі раённы Цэнтр народных рамёстваў
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (2014)
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- На будынку мясцовай школы ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці настаўніка школы, падпольшчыка К. П. Бодака, замучанага гітлераўцамі ў 1944 годзе.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads