Русінскі алфавіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русі́нскі алфві́т (таксама русі́нская а́збука) — алфавіт русінскай мовы, у чатырох варыянтах мовы не з’яўляецца аднолькавым і адрозніваецца колькасцю і шэрагам літар.
Русінскі альфавіт грунтуецца на «гражданцы», спрошчаным варыянце кірыліцы і звычайна мае 36 літар або менш. Лемкаўскі алфавіт адрозніваецца ад прэшаўскага тым, што не мае літар Ё і Ї. У ваяводзінскім алфавіце няма Ё, І, Ы і Ъ; И ужываецца перад Ї. Адзінага кадыфікаванага падкарпацкага варыянту няма. Алфавіт новых падручнікаў для русінскіх народных школ указваецца ў падручніку Надзеі Пячоры Русинськый язык. Адрозніваецца ад прэшаўскага алфавіта шэрагам літар (мяккі і цвёрды знакі стаяць перад Ю і Я). Акрамя таго, у ім ужываюцца літары Î і Ô, якія часткай алфавіта не лічацца. Для запісу агубленага галоснага пярэдняга шэрага (МФА [y]) звычайна выкарыстоўваюць літару Ӱ[3].
Remove ads
Ѣ
Да 1945 года ў русінскім алфавіце існавала літара кірыліцы Ѣ (яць), якая цяпер ужываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads