Ю

літара кірыліцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю, ю (назва — ю) — літара большасці славянскі кірылічных азбук (29-я ў балгарскім, 31-я ў беларускім, 32-я ў рускім і украінскім; з сербскага выключана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сербскага, не ўводзілася). Ужываецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.

Больш інфармацыі Кірылічны алфавіт, Кірыліца ...

У стараславянскай кірыліцы звычайна лічыцца 33-й па парадку (), у глаголіцы па ліку 34-я (). Лікавага значэння не мае. Назва ў славянскай азбуцы супадае з сучаснаю — «ю»; у стара- і церкоўнаславянскай мовах так гучыць вінавальны склон кароткай формы займенніка ст.-слав: она (руск.: яе), але супадзенне гэтага слова з назваю літары можа быць і выпадковым. Кірылічная буква паходзіць ад грэчаскай лігатуры , ιǒ (ΙΟΥ, ιου); глагалічная форма невядома, і агульнапрызнанага меркавання няма.

Напісанне ў кірыліцы мела нямнога варыянтаў, якія адрозніваліся ў асноўным размяшчэннем злучальнай рысачкі (яна магла быць пасярэдзіне, як у цяперашніх шрыфтах, ці зверху, а таксама нахільнаю). Ужываліся варыянты і з рознаю велічынёю элемантаў буквы: нешта падобнае на ГО са злучэннем па верхнім краі o, звычайна такая форма сведчыць аб паўночным паходжанні рукапісу. Гэта форма іншы раз пранікала і ў друкарскія шрыфты, напрыклад у выданні Францыска Скарыны. У старарускім скорапісе ётавы штрых часам выраджаўся ў нешто накшталт с-падобнага штрыха над літарай о, такім чынам буква набывала выгляд грэчаскай дэльты δ. У стараславянскіх помніках XII—XV стагоддзяў сустракаецца яшчэ адзін варыянт літары — «абаротнае Ю» з тым жа значэннем[1].

У пачатку слоў, пасля галосных і раздзяляльных знакаў адпавядае пары гукаў /ју/, пасля зычных — іх змякчэнне і гук /у/. У беларускай мове пасля зацвярдзелых зычных не ўжываецца.

У беларускай і ўкраінскай мове, у адрозненне ад рускай, распаўсюджана мяккае спалучэнне цю.

У сучаснай царкоўнаславянскай арфаграфіі буква ю пасля зычных сустракаецца толькі пасля л, н, р і (рэдка) пасля д, т, з, с, хаця ў старым маскоўскім (а цяпер стараверскім) ізводзе царкоўнаславянскай мовы актыўна ўжывалася пасля мяккіх шыпячых: чюдо, чюти (чуять), ѿвращю і пад.

Remove ads

Табліца кодаў

Больш інфармацыі Кадзіроўка, Рэгістр ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads