Ручнік традыцыйны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ручнік — прамавугольны кавалак ільнянога або канаплянага палатна, які мае па канцах, а часта і па ўсім палатне розныя вышываныя або тканыя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць светапогляд і звычаі продкаў, а таксама нясуць інфармацыю пра дабро, багацце, здароўе. Ручнікі з’яўляюцца сімвалам матэрыяльнай культуры славян, важным кампанентам абрадаў і рытуалаў.
Ручнік — прадмет народнай культуры і народнай творчасці славян, у большай ступені ўсходніх. Да сённяшняга дня вышыты ручнік не страціў свайго значэння ў побыце. І цяпер імі ўпрыгожваюць інтэр’еры дамоў, алтары і абразы ў храмах. У далейшым ён застаецца атрыбутам народных звычаяў і абрадаў. На ручніку неслі нованароджанае дзіця на хрышчэнне, праводзілі ў апошні шлях.
Ручнік мае штодзённае і рытуальнае прызначэнне; надзяляецца семантыкай шляху, дарогі, злучэння, звязвання. У абрадах выступае ў якасці дару, абярэга, пакрывала, упрыгажэння, сімвала свята, мае знакавую і апавяшчальную функцыю. Абрадавыя функцыі і сімволіка ручніка шмат у чым аналагічныя палатну[1]. Ручнік шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных абрадавых сітуацыях: на пахаванні, вяселлі, радзімах і хрэсьбінах, у каляндарных абрадах, у магіі, медыцыне.
Remove ads
Зноскі
- Валенцова, Узенёва 2009, с. 147.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads