Велестынліс Рыгас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Велестынліс Ры́гас (грэч. Βελεστινλής), або Рыгас Ферэас (грэч. Ρήγας Φεραίος; сапраўднае імя Антоніяс Кірыязіс, грэч. Αντώνιος Κυριαζής; каля 1757, г. Велестынан , Грэцыя — 24 чэрвеня 1798) — адзін з заснавальнікаў грэчаскага нацыянальна-вызваленчага руху супраць турэцкага панавання, паэт. Ідэі Рыгаса былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—1821). Грэчаскі народ шануе Рыгаса як нацыянальнага героя.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў народным настаўнікам. З 1774 года жыў у Стамбуле, каля 1782—1796 гг. — у Валахіі. У 1796—1797 гадах заснаваў у Вене тайнае грэчаскае рэвэвалюцыйнае таварыства «Этэрыя». Выступаў за аб'яднанне ўсіх балканскіх народаў для барацьбы супраць турэцкага панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакратычнай «Грэчаскай рэспублікі» на тэрыторыі Балканскага паўвострава і Малой Азіі.
У снежні 1797 года пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстрыйскай паліцыяй і выдадзены турэцкім уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе.
Remove ads
Творчасць
Мужнай лірыцы Рыгаса (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытурэцкая скіраванасць.
Зноскі
- Rigas Velestinlis Feraios // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Rigas Feraios // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119154269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads