Рыгор Іванавіч Назараў

вучоны ў галіне стаматалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Іванавіч Назараў (6 снежня 1932, в. Хмелеўка, Травіцкі раён, Астраханская вобласць22 чэрвеня 1990) — беларускі стаматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Хуткія факты Рыгор Іванавіч Назараў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сялян.

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Іркуцкім медыцынскім інстытуце (1952—1957), скончыў з адзнакай стаматалагічны факультэт. Працаваў стаматолагам у паліклініках Краснаярска (1957—1963).

У 1963—1966 гадах вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага стаматалагічнага інстытута, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Асаблівасці артапедычнага лячэння хворых пасля прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін сківічна-тварнай вобласці» ў 1966 г. Асістэнт (1966), загадчык курсам артапедычнай стаматалогіі Чыцінскага медінстытута (1966—1968), старшы навуковы супрацоўнік НДІ МР АМН СССР у горадзе Обнінску (1968—1974), вучоны сакратар (1974—1976), кіраўнік лабараторыі (1976—1977) таго ж інстытута.

У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Змены зубоў і сківіц пасля дзеянні тэрапеўтычных доз мясцовага фракцыянаванага гама-апраменьвання», у 1981 годзе зацверджаны ў званні прафесара. З 1977 па 1990 гг. загадваў кафедрай артапедычнай стаматалогіі БелДІУУ.

Падрыхтаваў 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. Аўтар і сааўтар больш за 87 навуковых публікацый, 2 вынаходстваў, 32 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Узнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя».

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads