Рыгор Іванавіч Сачок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Іванавіч Сачо́к[1] (4 верасня 1939, в. Зазерка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 30 жніўня 2007) — беларускі вучоны ў галіне геалогіі, геаграфіі, геаэколагіі і матэматыкі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, доктар геаграфічных навук (1989).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1964—1980 гадах у Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі, Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце. З 1990 года ў Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (загадчык лабараторыі).
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па выкарыстанні колькасных і матэматычных метадаў і камп’ютарнага мадэліравання ў геалагічных і геаграфічных даследаваннях, сістэмна-структурнай метадалогіі аналізу ландшафту Беларусі.
Бібліяграфія
- Ацэнка ўздзеянняў на навакольнае асяроддзе : Тэорыя, метадалогія, фармалізацыя / Фонд фундам.даслед. Рэсп. Беларусь. АН Беларусі. Ін-т прабл.выкарыстання прырод.рэсурсаў і экалогіі. — Мн., 1994. (разам з В. В. Калядой)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads