Зазерка
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, да 1930-х гг. — Зазер’е From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́зерка[1] (трансліт.: Zazierka; да 1930-х гг. — частка вёскі Зазе́р’е) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Месціцца за 43 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар’іна Горка, 30 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначных прыпыначных пунктаў Седча і Зазерка на лініі Мінск—Асіповічы.
Назва
Да 1930-х гадоў населены пункт называўся Зазер’е. Назва Зазерка дадзена як падобная да першаснай назвы і каб адрозніваць ад той часткі вёскі, якая захавала ранейшую назву. Назва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі[3], якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам[4].
Гісторыя
Населены пункт існаваў як вёска Зазер’е, аднак у 1930-я гады гэта частка была пераўтворана ў асобны населены пункт Зазерка. Назва Зазер’е захавалася за населеным пунктам, які ў ранейшыя часы быў маёнткам Зазер’е і меў значна менш двароў чым вёска, але разросся пасля Другой сусветнай вайны.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле. У студзені 1943 года нямецкімі войскамі былі спалены 23 дамы, забіты 37 чалавек[5].
Насельніцтва
- 1971 год — 184 двары, 528 жыхароў
- 1997 год — 244 двары, 625 жыхароў
- 2002 год — 221 двор, 579 жыхароў
- 2009 год — 663 жыхары
- 2019 год — 768 жыхароў[6]
Інфраструктура

Ёсць аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, сельская бібліятэка (з 1968), дом культуры, механічныя майстэрні, крамы, ветэрынарны пункт, амбулаторыя.
Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Зазерка.
Вядомыя асобы
- Андрэй Луцэвіч (1919—1944) — удзельнік Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
- Рыгор Сачок (1939—2007) — вучоны ў галіне геалогіі і геаграфіі.
- Іна Прохарчык (нар. 1938) — вучоная, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Андрэй Прохарчык (нар. 1928) — вучоны, пісьменнік, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Галіна Лапатка (нар. 1940) — вучоная, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Remove ads
Славутасці
- Помнік загінулым у гады Другой сусветнай вайны[7].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads