Рыгор Аляксеевіч Дзямко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Аляксеевіч Дзямко (нар. 13 сакавіка 1946, в. Вялікае Малешава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном. Працоўную дзейнасць пачаў аграномам калгаса «40 гадоў Кастрычніка» Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама, намеснікам старшыні калгаса «40 гадоў Кастрычніка», старшынёй калгаса імя Кірава, старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Фядорскі» Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыны ІІІ ступені, медалямі «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ДЕМКО ГРИГОРИЙ АЛЕКСЕЕВИЧ Архівавана 7 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads