Грыгорый Багаслоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грыгорый Багаслоў
Remove ads

Грыго́рый Багасло́ў, ці Грыго́рый Назіянзі́н (329, Арыянз[7] — 389, Арыянз) — грэчаскі паэт і празаік, царкоўны дзеяч і мысліцель, адзін з прадстаўнікоў патрыстыкі. Уваходзіць у лік Айцоў царквы, адзін з т.зв. вялікіх кападакійцаў.

Хуткія факты Грыгорый Назіянзін, Дата нараджэння ...

Шануецца ў ліку свяціцеляў. Дзень памяці ў Праваслаўнай царкве (па юліянскаму календару) 25 студзеня і 30 студзеня (Сабор трох свяціцеляў[8]); у Рымска-каталіцкай царкве2 студзеня. Акрамя таго, Канстанцінопальская патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла святкаванне 30 лістапада ў гонар перанясення з Рыма ў Стамбул мошчаў Грыгорыя Багаслова і Іаана Златавуста[9].

Remove ads

Жыццё

Адукацыю па рыторыцы і філасофіі атрымаў у Афінах. З 379 г. епіскап артадаксальнай абшчыны ў Канстанцінопалі. У 381 г. старшынстваваў на Другім Усяленскім саборы, але ў скорым часе з-за інтрыг і смуты склаў з сябе сан епіскапа і вярнуўся на радзіму.

Погляды і літаратурная спадчына

Належаў да т. зв. кападакійскага гуртка, які пераносіў у тэалогію метады платонаўскай ідэалістычнай дыялектыкі. Аўтар твораў, прысвечаных абгрунтаванню хрысціянскага догмату пра Тройцу і накіраваных супраць арыянства, пропаведзей, пабудаваных па правілах рыторыкі, гімнаў, што ўвайшлі ў праваслаўныя песнапенні, аўтабіяграфічныя паэмы «Пра маё жыццё», «Пра мой лёс», «Пра пакуты маёй душы». У прозе вылучаюцца надмагільныя панегірыкі бацьку і Васілію Вялікаму.

Remove ads

Зноскі

1. of Nazianzus Saint Gregory // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. St. Gregory of Nazianzus // hymnary.orgCalvin Theological Seminary, Christian Classics Ethereal Library.

3. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.

4. საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.

5. Нонна // Нарушевич — Ньютон — 1916. — Т. 28. — С. 826.

6. Нонна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 333.

7. Каля горада Назіянза ў Малой Азіі.
8. «Тры Свяціцелі» («Тры Іерархі») — свята ў гонар Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаанна Златавуста, якое святкуецца Праваслаўнаю царквою 12 лютага (30 студзеня па юліянскаму календару)
9. Fr. John Chrysavgis. The Ecumenical Patriarchate: A Brief Guide. The Order of St. Andrew the Apostle — NY, 2009. — P. 60.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads