Рыгор Пірамовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгор Пірамовіч
Remove ads

Рыгор Пірамовіч, сапр. Грыгор Пірумян (польск.: Grzegorz Piramowicz; 25 лістапада 1735, Львоў — 14 лістапада 1801, Менджынец-Падляскі) — педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі. З армянскай купецкай сям'і.

Хуткія факты Рыгор Пірамовіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у Луцку і Львове. Належаў да ордэну езуітаў (17541773). У 1767 у якасці выхавацеля сыноў львоўскага кашталяна здзейсніў падарожжа ў Францыю і Італію, дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У 17701773 выкладаў філасофію ў Львоўскім езуіцкім калегіюме. Пасля забароны ордэна езуітаў Р. Пірамовіч перасяліўся ў Варшаву і ў 1773 г. быў прызначаны членам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай, у 1773-1794 — яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у Кураве, а з 1785 і ў Коньскаволі[3]. Адзін з укладальнікаў асноўнага закона (1781) пра арганізацыю асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі «Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych», якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, Р. Пірамовіч выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у 17751787 — сакратар таварыства. Пасля ўдзелу ў Таргавіцкай канфедэрацыі Р. Пірамовіч страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. З нявысветленых прычын ён быў часова зняволены ў турму аўстра-венгерскім урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі[3]. У 17971800 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Кракаве. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.

Р. Пірамовіч пісаў вершы, складаў віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і пад. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.

Remove ads

Творы

  • «Nauka obyczajowa dla ludu», 1785.
  • «Powinności nauczyciela», 1787.

Пад рэд. Р. Пірамовіча выйшлі:

  • «Fedra… bajki wybrane», 1767. (зб. казак)
  • «Wymowa i poezja dla szkół narodowych pierwszy raz wydana», 1792—1819. (падручнік рыторыкі)
  • «Elementarz dla szkół parafialnych narodowych, zawierający 1. Naukę pisania i czytania, 2. Katechizm, 3. Naukę obyczajową, 4. Naukę rachunków», 1785. (буквар для парафіяльных школ)
  • «Mowa w Dzień Rocznicy Otwarcia Towarzystwa do Ksiąg Elementarnych, 1776», 1788. (зб. прамоў таварыства)
  • «Powinności nauczyciela w szkole parafialnej»
  • ??, 1889. (зб. вершаў для дзетак і юнакоў)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads