Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Семашкевіч (12 верасня 1945, в. Дамашы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 11 чэрвеня 1982) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.

Хуткія факты Рыгор Семашкевіч, Асабістыя звесткі ...

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1966). Працаваў дырэктарам Малінаўскай васьмігадовай школы Смаргонскага раёна. У 1967—1969 — аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1970 выкладаў беларускую літаратуру ў гэтым жа ўніверсітэце. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1969).

Дэбютаваў вершамі ў 1960. Аўтар зборнікаў паэзіі «Леснічоўка» (1968), «Субота» (1973), аповесці «Бацька ў калаўроце» (1976), кнігі «Лічыла дні зязюля» (вершы, аповесці, эсэ, 1987), кнігі прозы «Выпрабаванне любоўю» (эсэ, артыкулы, 1982).

Напісаў літаратуразнаўчыя працы «Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (1968) і «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбургу» (1971).

Выявіў многія цікавыя, невядомыя раней, факты пра трупу Ігната Буйніцкага. У 1974 годзе ў Празароках яму ўдалося пагаварыць і запісаць размову з 88-гадовым Янам Голерам, цымбалістам трупы Ігната Буйніцкага. Пазней Семашкевіч надрукаваў эсэ ў газеце «Літаратура і Мастацтва», пад назвай «Світка Буйніцкага»[1].

Remove ads

Сям'я

У шлюбе з Наталляй Брыль, спецыялісткай у галіне рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, дачкой Янкі Брыля.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads